Першы крок да новых ведаў! Работнікі Дзяржынскага РАНС павіншавалі вучняў з пачаткам новага навучальнага года

1 Сент.

Белыя банты, уплеценыя ў тугія косы, школьная форма, букеты кветак наперавес і ўпэўнены крок маленькага, але дзелавога чалавека - на святочныя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў, ідуць яны, будучыня нашага раёна і краіны. Так прайшло у Дзяржынскім раёне традыцыйнае свята пачатку навучальнага года - День ведаў.

Работнікі Дзяржынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках прафілактычнай акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!» пабывалі на лінейках ва ўсіх 24 установах сярэдняй адукацыі, павіншавалі дзяцей з такім цудоўным святам і пажадалі ўсяго самага найлепшага. Пасля завяршэння лінейкі работнікі РАНС наведалі першаклашак і правялі ўрокі бяспекі. Таксама яны ўручылі вучням памятныя падарункi.

Нягледзячы на тое, што 1 верасня - свята афіцыйнае, ва ўсіх школах і гімназіях горада панавала вельмі цёплая атмасфера: педагогі і адміністрацыя віталі вучняў, самі ж дзеці прыходзілі на лінейку крыху раней, каб паспець пагутарыць з сябрамі і падзяліцца летнімі ўражаннямі.

Канцэртная праграма, ўручэнне першакласнікам памятных кніг ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, словы віншаванняў - так пачаўся для вучняў верасень.

Дзяржынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях віншуе ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх бацькоў з надыходам новага навучальнага года. З Днем ведаў!


Читайте также:

Три новогодние фотозоны и море эмоций! В Дзержинске открылась новая фотостудия *

0 2 месяца назад в 21:30

«Не прожигай свою жизнь!». Спасатели напомнили дзержинцам о вреде курения

0 2 месяца назад в 14:00

Учащиеся средней школы №4 стали победителями конкурса «Хрустальная лира»

0 2 месяца назад в 15:15

Учащаяся гимназии г. Дзержинска примет участие в проекте «Битва за студак»

0 2 месяца назад в 09:30

Тысячи горожан следят за новостями Дзержинска в соцсетях. Присоединяйтесь и вы! :)

Спасибо, я с вами! Больше мне это не показывайте ;)